Фільм да 99-годзя знакамітага фізіка NASA і беларуса Барыса Кіта
Барыс Кіт адзін з найбольш вядомых беларусаў у свеце. Хоць з 1944 г. ён жыве па-за межамі Беларусі, але не забываецца на сваё паходжанне і застаецца сапраўдным беларускім патрыётам. Барыс Кіт гэта прыклад не толькі таго, чаго ў жыцці можна дасягнуць, дзякуючы дбайнай працы, але перш-наперш таго, як трэба памятаць дзе б ты ні аказаўся пра сваю Бацькаўшчыну. Сам Барыс падкрэслівае, што ён мае чыстае сумленне і ўсё жыццё працаваў для людзей, спрабаваў ім дапамагчы і нават ратаваў аж да смерці.
Фільм Вольгі Швед. 2009 год