Наша слова ў небясьпецы / Naša slova ŭ niebiaśpiecy - YouTube

Loading...

Наша слова ў небясьпецы / Naša slova ŭ niebiaśpiecy

12,753 views

Loading...

Loading...

Loading...

Rating is available when the video has been rented.
This feature is not available right now. Please try again later.
Uploaded on Nov 9, 2011

Максім Багдановіч, Янка Купала, Якуб Колас, Ларыса Геніюш, Алаіза Пашкевіч, Францішак Багушэвіч, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і многія іншыя наносяць удар...

Vinsent
Мой сябра, слухай уважліва, давай
З табой абмяркуем пытаньне вельмі важнае.
Хто ты ёсьць, хто я ёсьць, хто мы ёсьць,
Для чаго пішу тэкст для цябе гэты вось я.
Я той, хто б'е рыфмай беларускай у твар,
Я той, хто хутка стварае словам пажар.
Я забіваю ня стрэльбай і ня мускуламі,
Мяне часта пытаюць, чаму чытаю па-беларуску.
Шчыра кажучы, пытаньне вельмі дзіўнае,
Але адкажу адразу для разумных і наіўных.
Я беларус і мая мова - беларуская,
Вось так, чорным па белым, літарамі тлустымі.
Мой стыль - арыгінал, мая мова - ключ да сэрца,
Я той змагар, які да перамогі б'ецца!
Маю што сказаць плюс бачу прад сабою мэту,
Прыйшла пара прачнуцца: ёсьць на тое ўсе прыкметы.

Мне Купала казаў, што бы з намі ня сталася,
Дзе бы мы ні былі, каб заўсёды ядналіся.
Беражыце тое, што матуляй дадзена, прадзедам,
каб сваё ніколі-ніколі не было прададзена.
Святыя радкі, ў грудзёх маіх магутны выбух,
Выйдзі на паветра, цяпер глыбокі ўдых-выдых.
Твая воля нам дазволіць адшукаць выйсьце,
Выйдзі зь цемры, сябра, на сьвятло хутчэй выйдзі.
Тут каштоўнасьць, для якой, на жаль, няма мейсца,
А шмат і ня трэба,куточак толькі сэрца.
Толькі адчуць, што даражэй за ўсё на сьвеце,
Каб валодалі беларушчынай дзеці.
Каб мы марылі-марылі, жылі, зьдзяйсьнялі мары,
Каб мы бачылі ўсьмешкі на кожным твары.
Трэба пачаць, а пачынаць трэба з сябе,
Не з іх, не з яго, не з яе, а з цябе.

Тое, што нас вылучае з натоўпу, топча
Вялікі статак траву на лузе топча.
Мы ня статак ніякі, мы маем гонар, брат,
Згубілі вельмі шмат, але цяпер ня трэба стратаў.
Мой аповед для тых, хто захаваў розум і моцы,
Я ведаю, на сьвеце ёсьць мноства моваў розных.
Але наша адна, гэта як маці для дзіцяці,
Казаў заўсёды і не спынюся вам казць я.
Толькі так мы захаваем сябе, людзі,
А згубім мову - і нашчадкі нас асудзяць.
Але я бачу вочы, палымяныя вочы,
Маладзёнаў, мы трымаемся поруч і наперад разам крочым.
Мы ня збочым са сьцежкі пераможнай,
Я веру, мы зможам, так, абавязкова зможам.
Вінсэнт наносіць чарговы ўдар у твар,
Падумайце, браце, аб зьдзясьненьні сваіх мараў.

R:
Беларусы! Я вас заклікаю, браце!
Не губляйце! Роднай мовы не губляйце!
Мы жывем, пакуль наша мова льецца,
Але зараз наша слова ў небясьпецы.
Мы абаронім тое, што нам дадзена Богам,
Нас вельмі шмат, хэй, не існуе парогаў,
Мы жывем, пакуль наша мова льецца,
Але зараз наша слова ў небясьпецы.

  • Category

  • License

    • Standard YouTube License

Loading...

to add this to Watch Later

Add to

Loading playlists...