Сёмы выпуск Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа ў падпольлі.
Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа быў заснаваны 14 студзеня 1990 году. Спачатку існаваў як нядзельны ліцэй. Загадам Міністэрства адукацыі Беларусі ад 23 верасьня 1991 году створаны як стацыянарны Беларускі гуманітарны ліцэй. Амаль адразу ён стаў прэстыжнай навучальнай установай. Выкладаньне ўсіх прадметаў у ліцэі вялося выключна па-беларуску
Пэдагагічны калектыў ліцэя з самага заснаваньня прытрымліваўся ідэялаў нацыянальнага адраджэньня. З пачатку 2000-х гадоў у ліцэя пачынаюцца сур'ёзныя канфлікты зь беларускімі ўладамі.
У траўні 2003 годзе быў падпісаны загад Міністэрства адукацыі аб ліквідацыі ліцэю, пасьля чаго зьявілася адпаведная пастанова Савету міністраў. Але дэ-факта ліцэй захаваўся. Сёньня ліцэісты навучаюцца ў падпольных умовах.
Link to this comment:
All Comments (0)