"Танга з ружай"
Словы Уладзіміра Някляева
(правапіс дарэформенны)
http://www.todar.net/downloads/lyrics/tanga_z_ruzhaj.doc
Чужы чужым яны знайшлі свайго,
Ня свой сваім яны пайшлі з чужымі,
Ня тузайся ні з тымі, ні з другімі.
Як ты адзін ты больш за аднаго.
У высі птушка,
Рыба ў глыбіні,
Вандроўнік на фантомным небакраі,
Як ты адзін ты не змарнуеш дні
На тое, каб спазнаць законы зграі.
Як ты адзін аднойчы ўночы ты,
Угледзіўшы імгненны сьлед камэты,
Уцяміш таямніцу пустаты,
Зь якой Гасподзь саткаў усе Сусьветы.
Як ты адзін ты боскай ткані ніць
У вушка голкі зловіш і, быць можа,
Пустое станеш ткаць, пустое шыць.
Як ты адзін,
Як Бог у тым паможа.
хахахаха! такой язык смешной!
serg121996 1 year ago
@serg121996 Ну так смейтесь, чего там. Кому-то и ваш русский звучит смешно.
secondbelarus 1 year ago