Трэйлер фільму пра Станіслава Булак-Балаховіча першага генерала Беларускай Народнай Рэспублікі і генерала польскага войска. Падчас жыцця, як і пасля трагічнай смерці, адныя лічылі яго наймітам і авантурыстам, а іншыя пакутнікам і героем.
Вайсковую кареру ён пачаў у расейскай кавалерыі падчас І сусветнай вайны. Пасля яе завяршэння аказаўся на баку чырвоных. А пасля са сваім палком перайшоў да белых. Змагаўся за незалежную Эстонію. У 1920 г. звязаўся з ўрадам БНР і папрасіў прыняць яго на беларускую службу. На другі год польска-бальшавіцкай вайны разам са сваімі беларускімі аддзеламі прабіўся на польскі бок фронту і ўзяў удзел у абароне Варшавы летам 1920 г. Пасля заключэння пераміря паміж Польшчай і Савецкаю Расеяй на чале добраахвотніцкай арміі перайшоў польска-расейскую мяжу на Палессі ды здабыў Мазыр, дзе абвесціў сябе начальнікам беларускай дзяржавы. Аднак пасля цяжкіх баёў ягоная армія мусіла адступіць на тэрыторыю Польшчы, яе расфармавалі, а жаўнеры зазналі інтэрнаванне.
У 1939 г. генерал ізноў апрануў мундзір і другі раз у сваёй кар'еры абараняў Варшаву, гэтым разам ад гітлераўскай навалы. Паводле афіцыйнай версіі, яго застрэлілі гестапаўцы ў акупаванай польскай сталіцы ў траўні 1940 г.
Аўтары першага ў гісторыі дакументальнага фільму пра Станіслава Булак-Балаховіча шукаюць адказу на пытанні, кім насамрэч быў, за што змагаўся і як загінуў генерал, трагічна звязаны з гісторыяй беларусаў і палякаў, наш супольны герой.
Treiler...A dze zh film znaisci??
musiclover0103 2 years ago
na belsacie.
ibelsat 2 years ago