Неспакойны сон.
Ноч абвастрае слых.
Неба зорны трон.
Позірк вачэй чужых.
Сілуэты дрэў
Ды непраглядны змрок.
Аглушальны рэў
Раптам і незнарок.
Прыпеў:
Ноч за вакном! (4)
Адзіноты смак.
Вуліца без машын.
Таямнічы знак.
Голас тваёй душы.
Ліхтароў святло.
Мроіцца шэпт замоў
Ноч глядзіць праз шкло
Ноч заварожыць зноў.
Прыпеў. (5)
Link to this comment:
Video Responses
All Comments (0)